наш контактный телефон: 8 (0152)60–13–23
НОВОСТИ И СОБЫТИЯ •    

Цудоўны свет Мультыцэнтра “Совушка”

RSS
Цудоўны свет Мультыцэнтра “Совушка”

Цудоўны свет Мультыцэнтра “Совушка”

15 декабря 2017 — 10:07
  12 снежня 2017 года Мультыцэнтр “Совушка” першы раз наведалі вучні пачатковых класаў СШ №40. Хлопчыкі і дзяўчынкі даведаліся пра гісторыю стварэння інтэрактыўнага цэнтра навукі і тэхналогій, а таксама з задавальненнем і цікавасцю займаліся ў лабараторыі тэхнікі і робататэхнікі, дзе складвалі рухомую мадэль – робата LegoWedo “Жыраф”.
  А падчас заняткаў у крэатыўнай лабараторыі Лега пабудавалі цэлы горад – з дамамі, крамамі, паркоўкамі і заапаркам.
  Таксама дзеці з радасцю пазнаёміліся з найлепшымі выданнямі дзіцячай літаратуры. З яскравымі позіркамі і цікавасцю яны спазнавалі кнігі з трохмернымі карцінкамі, “жывым” гукам, а таксама выданні з дадатковымі элементамі. 
 
 

 

Государственное учреждение культуры «Гродненская областная научная
библиотека им. Е.Ф.Карского»