
Цудоўны свет Мультыцэнтра “Совушка” ў дзіцячым філіяле
18 января 2018 — 15:34
18 студзеня 2018 года Мультыцэнтр “Совушка” першы раз наведалі вучні пачатковых класаў СШ №35 г.Гродна. Хлопчыкі і дзяўчынкі з задавальненнем і цікавасцю займаліся ў Лабараторыі тэхнікі і рабататэхнікі, дзе складвалі рухомую мадэль – робата LegoWedo “Конь” і ў Лабараторыі музыкі, дзе пазнаёміліся з незвычайнымі музычнымі інструментамі.
Акрамя таго, дзеці з радасцю пазнаёміліся з найлепшымі выданнямі дзіцячай літаратуры, у т.л. з трохмернымі карцінкамі, “жывым” гукам, а таксама выданнямі з дадатковымі элементамі.