наш контактный телефон: 8 (0152)60–13–23
НОВОСТИ И СОБЫТИЯ •    

Дзень бібліятэрапіі ў Мультыцэнтры “Совушка”

RSS
Дзень бібліятэрапіі ў Мультыцэнтры “Совушка”

Дзень бібліятэрапіі ў Мультыцэнтры “Совушка”

04 декабря 2017 — 13:01
  1 снежня 2017 года ў дзіцячым філіяле прайшоў Дзень бібліятэрапіі для дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі пад назвай “Гараць навагоднія зоркі”.
  Хлопчыкі і дзяўчынкі займаліся ў лабараторыях і сэнсарным пакоі Мультыцэнтра “Совушка”, дэкламавалі вывучаныя на памяць вершы, сустрэліся з любімымі казачнымі героямі, якія правялі пазнавальную віктарыну. 
  Прыемным сюрпрызам для дзяцей сталі інсцэніроўкі па творах выдатнай сучаснай паэткі Рэнаты Мухі “Уджалены вуж”, якую арганізавалі нашы актыўныя чытачы Альгерд Данільчык з мамай Ірынай Віталеўнай і “Вялікая вандроўка маленькага пінгвіна” – з удзелам Івана Пісарава з мамай Крысцінай Францаўнай.      
  Напрыканцы свята ўсе прысутныя ахвотна і весела заспявалі ў караоке. 
 
Государственное учреждение культуры «Гродненская областная научная
библиотека им. Е.Ф.Карского»