наш контактный телефон: 8 (0152)60–13–23
НОВОСТИ И СОБЫТИЯ •    

День семьи в Мультицентре «Совушка»

RSS
День семьи в Мультицентре «Совушка»

День семьи в Мультицентре «Совушка»

13 февраля 2018 — 12:15
  11 лютага 2018 года ў Мультыцэнтры “Совушка” прайшоў Дзень сям'і.
  У гульні-падарожжы на сямейным экспрэсе “Калі ўсе разам” прынялі ўдзел не толькі юныя наведвальнікі бібліятэкі, але і іх бацькі.
  У дзяцей была магчымасць праявіць сябе ў своеасаблівым квэсце па ўсіх станцыях-лабараторыях інтэрактыўнага цэнтра. Іх чакала знаёмства з навучальнымі праграмамі, якія ахопліваюць розныя галіны ведаў. 
  У квэст-гульні прынялі ўдзел 5 каманд. Дзеці з цікавасцю разгадвалі рэбусы і загадкі. Ахопленыя духам перамогі хлопчыкі і дзяўчынкі дэманстравалі свае інтэлектуальныя навыкі і здольнасці.
  Скончылася падарожжа ўручэннем пераможцу залатога білета і падарункаў ад арганізатараў.
  Дзень сям'і дазваляе прыцягнуць дзяцей да пазнавальнай і адукацыйнай дзейнасці, а таксама прыемна правесці час у бібліятэцы са сваімі бацькамі.
 
Государственное учреждение культуры «Гродненская областная научная
библиотека им. Е.Ф.Карского»