
Дзень сям’і ў парку Жылібера
18 мая 2018 — 08:35
15 мая 2018 года супрацоўнікі дзіцячага філіяла Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Я.Ф.Карскага прынялі ўдзел у правядзенні гарадскога свята – Дня сям’і ў парку Жылібера.
Для дзяцей і іх бацькоў была арганізавана адкрытая пляцоўка Мультыцэнтра “Совушка”. Юныя гарадзенцы з цікавасцю пазнаёміліся з “незвычайнымі”, інтэрактыўнымі кнігамі з фонду абласной бібліятэкі. З дапамогай канструктара Lego Duplo Крэатыўнай лабараторыі Лега будавалі замкі, заапарк, чыгунку, дзіцячыя садкі і іншыя прадметы.