
Дзень сям’і ў Мультыцэнтры “Совушка”
18 декабря 2017 — 13:13
17 снежня 2017 года мінула 2 гады з часу адкрыцця першага ў Беларусі інтэрактыўнага цэнтра навукі і тэхналогій Мультыцэнтра “Совушка”. У гонар дня нараджэння “Совушкі” дзеці і іх бацькі атрымалі магчымаць праверыць сябе на ўважлівасць і кемлівасць у “Школе Мудрай Савы” падчас Дня сям’і.
Удзельнікі мерапрыемства былі падзелены на сем каманд, у кожнай былі свае эмблема па інтарэсах і дзённікі, у якіх кансультанты цэнтра адлюстроўвалі поспехі.
Для самых маленькіх была арганізавана гульнёвая праграма “Хатка на курыных ножках”. Дзеці радасна будавалі домікі для герояў казак з Lego Duplo і гулялі з Казачным цягніком, з цікавасцю знаёміліся з калекцыяй інтэрактыўных выданняў, са старонак якіх можна пачуць галасы казачных герояў і паслухаць песні.
Шмат жадаючых было прайсці цікавы і займальны майстар-клас Таццяны Селінай “Стварэнне навагодніх ялінак”. Яны атрымалі прыемныя ўражанні, а таксама створаныя ўласнаручна падарункі да наступаючых свят Каляд і Новага года.
На прыканцы свята Мудрая Сава павіншавала ўдзельнікаў з паспяховым пераадоленнем усіх выпрабаванняў і ўручыла падарункі кожнай камандзе.