наш контактный телефон: 8 (0152)60–13–23
НОВОСТИ И СОБЫТИЯ •    

Дзень сям’і ў “Совушцы”

RSS
Дзень сям’і ў “Совушцы”

Дзень сям’і ў “Совушцы”

06 декабря 2018 — 09:22

Мультыцэнтр “Совушка” запрашае на

Дзень сям’і.

Чакаем дзяцей разам з мамамі і папамі, бабулямі і дзядулямі.

Вы атрымаеце магчымасць прыняць удзел у захапляльнай квэст-гульні

“МультыСусвет: навучанне з захапленнем”,

якая адбудзеццца 15 снежня 2018 года.

Пачатак – у 11.00.

 

Гэта выдатная нагода пазнаёміцца з лабараторыямі Мультыцэнтра “Совушка”, праверыць сябе на ўважлівасць і кемлівасць у неверагодных выпрабаваннях. Вы зможаце весела і цікава правесці вольны час з самымі блізкімі людзьмі, атрымаць масу прыемных эмоцый.

Запрашаем Вас наведаць Мультыцэнтр “Совушка” ўсёй сям’ёй.

У праграме мерапрыемства:

  • экскурсія па бібліятэцы і Мультыцэнтры “Совушка”;
  • дзіцячы куток для самых маленькіх “Забягай-ка”;
  • пазнавальна-гульнявая праграма “Зімовыя забавы”;
  • майстар-клас “Цуд навагодняй лялькі”.

Уваход вольны.

Чакаем Вас па адрасе: вул. Савецкая, 25.

Тэл. для даведак: 60-13-23.

 

Государственное учреждение культуры «Гродненская областная научная
библиотека им. Е.Ф.Карского»