
Дзень бібліятэрапіі ў Мультыцэнтры «Совушка»
28 апреля 2017 — 09:07
27 красавіка ў дзіцячым філіяле ДУК «Гродзенская абласная навуковая бібліятэка ім. Я. Ф. Карскага» прайшоў Дзень бібліятэрапіі для дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі.
Удзельнікі мерапрыемства сустрэліся з казачнымі героямі, адгадалі загадкі Бабы Ягі і дапамаглі дамавіку Кузі знайсці свой чароўны куфэрак.
Але самае цікавае чакала хлопчыкаў і дзяўчынак у Мультыцэнтры «Совушка». У лабараторыі тэхнікі і робататэхнікі маленькія праграмісты стварылі свайго робата, у лабараторыі для дзяцей пры дапамозе інтэрактыўных прыставак і навучальных праграм склалі радаслоўнае дрэва, а ў крэатыўнай лабараторыі лега самыя смелыя фантазёры пабудавалі горад будучыні.
Дзеці так натхніліся працай лабараторый, што вырашылі наведваць Мультыцэнтр «Совушка» на пастаяннай аснове.