
Дзень бібліятэрапіі ў Мультыцэнтры "Совушка"
19 апреля 2019 — 11:12
18 красавіка 2019 года ў дзіцячым філіяле прайшоў Дзень бібліятэрапіі для дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі “Бібліяранішнік “Чытаем разам!”
Удзел у мерапрыемстве прымалі навучэнцы сярэдніх школ №№16 і 32 г. Гродна. Хлопчыкі і дзяўчынкі прынялі актыўны ўдзел у разнастайных займальных гульнях і конкурсах: чыталі вершы, прысвечаныя дабрыні і сяброўству “Добрая рыфма”, ахвотна адпавядалі на пытанні мультымедыйнай віктарыны па казках і мультфільмах “Калі добры ты” і ўспаміналі народныя прыказкі і прымаўкі, прысвячаныя сяброўству і дабрыні.
З задавальненнем юныя гарадзецы займаліся ў лабараторыях Мультыцэнтра “Совушка”.