наш контактный телефон: 8 (0152)60–13–23
НОВОСТИ И СОБЫТИЯ •    

Калейдаскоп эмоцый у Мультыцэнтры “Совушка”

RSS
Калейдаскоп эмоцый у Мультыцэнтры “Совушка”

Калейдаскоп эмоцый у Мультыцэнтры “Совушка”

16 октября 2017 — 14:37

  13 кастрычніка ў Мультыцэнтр “Совушка” завіталі дзеці з горада Шчучына. Для іх была арганізавана аглядная экскурсія, а затым кожны атрымаў магчымасць папрацаваць у асобных лабараторыях.

  З захапленнем юныя шчучынцы ў Крэатыўнай лабараторыі Лега будавалі горад будучага, у сэнсарным пакоі – замацоўвалі свае веды па правілах дарожнага руху і паводзін у горадзе, у лабараторыі музыкі – знаёміліся з інструментамі сімфанічнага аркестру, а таксама пры дапамозе midi-клавіятуры спрабавалі выконваць маленькія ўрыўкі з песень. У Лабараторыі тэхнікі і робататэхнікі хлопчыкі і дзяўчынкі старанна збіралі па схеме механічную мадэль “Касмічная бітва”, затым папрактыкаваліся ў праграміраванні і “адправілі ў палёт” свае касмічныя караблі.

Государственное учреждение культуры «Гродненская областная научная
библиотека им. Е.Ф.Карского»