
Канікулы з Мультыцэнтрам “Совушка”
08 ноября 2017 — 11:04
У час восеньскіх канікул Мультыцэнтр “Совушка” наведалі дзеці з 26 прышкольных лагераў Ленінскага і Кастрычніцкага раёнаў г. Гродна. На экскурсію-агляд у Мультыцэнтр прыехалі рабяты з агульнаадукацыйных школ г. Скідзеля Гродзенскага раёна.
Маленькія наведвальнікі Мультыцэнтра замацавалі правілы дарожнага руху ў лабараторыі для дзяцей, у лабараторыі тэхнікі і робататэхнікі вучыліся складваць механічныя мадэлі жывёл і раслін з канструктару Lego Wedo, у лабараторыі музыкі знаёміліся з музычнымі інструментамі. Самыя дапытлівыя рабяты вучыліся карыстацца мікраскопам у лабараторыі навукі. Праявілі дзеці фантазію ў крэатыўнай лабараторыі Лега: яны будавалі гарады будучыга, фабрыкі і незвычайныя заалагічныя сады.
Усе былі вельмі задаволеныя і атрымалі прыемныя ўражанні ад заняткаў у лабараторыях і сэнсарным пакоі Мультыцэнтра. Ім так хацелася затрымацца ў кожнай лабараторыі яшчэ на нейкі час.