
Казкі сінявокай зямлі
“Кніжны дэсант” дзіцячага філіяла наведаў дашкалят спецыяльнага дзіцячага садка № 5 з мерапрыемствам, прысвечаным роднаму беларускаму краю. Медыяпадарожжа дапамагло больш даведацца пра родны край, яго жыхароў і дасягненні, захапіцца прыгажосцю святынь і прыродных багаццяў.
Працягам гутаркі стала калектыўная творчая праца: разам з выхавацелямі дашкаляты стваралі бусла і валошкі – сімвалы нашай краіны.
Кніжная выстава пазнаёміла будучых чытачоў з пазнавальнымі казкамі і энцыклапедычнымі выданнямі аб прыродзе Беларусі, яе гарадах, славутасцх і народных традыцыях.
У госці да малых таксама прыехала крэатыўная лабараторыя LEGO Мультыцэнтра “Совушка”, каб даць магчымасць хлопчыкам і дзяўчынкам пабудаваць гарады і вёсачкі ці беларускую чыгунку.
Дзіцячы філіял абласной бібліятэкі выказвае шчырую падзяку калектыву ДУА “Спецыяльны дзіцячы сад № 5 г. Гродна” за супрацоўніцтва ў справе выхавання маленькіх чытачоў!