наш контактный телефон: 8 (0152)60–13–23
НОВОСТИ И СОБЫТИЯ •    

МультыКніжны дом: лекі для душы

RSS
МультыКніжны дом: лекі для душы

МультыКніжны дом: лекі для душы

23 января 2019 — 12:16

22 студзеня ў Мультыцэнтры “Совушка” прайшоў Дзень бібліятэрапіі для дзяцей з карэкцыйных класаў сярэдніх школ №№ 2 і 34 г. Гродна. Хлопчыкі і дзяўчынкі прынялі актыўны ўдзел у літаратурных гульнях і конкурсах, прысвечаных дабрыні, спачуванню і сяброўству. У госці да дзяцей прыходзіла Беласнежка з казкі Шарля Пяро “Беласнежка і сем гномаў”.

Напрыканцы праграмы юныя гарадзенцы сабралі “Рамонак дабрыні”, напісаўшы на пялёстках ветлівыя і добразычлівыя словы. А для таго, каб стаць добрым і ветлівым Беласнежка раздала ўсім удзельнікам мерапрыемства “лекі” ў выглядзе салодкіх пачастункаў.

З задавальненнем хлопчыкі і дзяўчынкі прынялі ўдзел у развівальных занятках у лабараторыях і сэнсарным пакоі Мультыцэнтра “Совушка”, дзе выканалі самыя розныя заданні кансультантаў.


  • IMG_9503
  • IMG_9529
  • IMG_9535
  • IMG_9555
  • IMG_9566
  • IMG_9571

Государственное учреждение культуры «Гродненская областная научная
библиотека им. Е.Ф.Карского»