
Мы лета з кнігай правядзём
19 июня 2019 — 09:24
18 чэрвеня 2019 года ў дзіцячым філіяле прайшла літаратурна-пазнавальная гульня “Мы лета з кнігай правядзём” у рамках конкурса летняга чытання “Лета і кніга – 2019”.
Хлопчыкі і дзяўчынкі з СШ №11 г. Гродна з задавальненнем удзельнічалі ў відэавіктарыне, згадвалі назвы дзіцячых кніжак і апавядалі пра прачытаныя творы.
З навінкамі дзіцячай літаратуры дзеці пазнаёміліся з дапамогай выставы-прагляда “Лета з добрай кнігай”.
Акрамя таго, юныя гарадзенцы цікава правялі час, дзякуючы пазанвальным заняткам у лабараторыях Мультыцэнтра “Совушка”.