
Мы сяброўствам моцныя
12 апреля 2018 — 10:06
10 красавіка ў дзіцячым філіяле для хлопчыкаў і дзяўчынак з Гродзенскага дзіцячага хоспісу, а таксама для іх бацькоў, у межах Міжнароднага дня братоў і сясцёр прайшоў Дзень бібліятэрапіі пад назвай “Мы сяброўствам моцныя”.
Удзельнікі свята ў займальнай форме пазнаёміліся з лабараторыямі Мультыцэнтра “Совушка”, а таксама прынялі ўдзел у своеасаблівым спаборніцтве – выконвалі займальныя заданні супрацоўнікаў бібліятэкі.
Пераможцы квэст-гульні атрымалі салодкія падарункі.