наш контактный телефон: 8 (0152)60–13–23
НОВОСТИ И СОБЫТИЯ •    

Навагоднія адукацыйна-забаўляльныя канікулы з “Совушкай”

RSS
Навагоднія адукацыйна-забаўляльныя канікулы з “Совушкай”

Навагоднія адукацыйна-забаўляльныя канікулы з “Совушкай”

07 декабря 2017 — 11:50

Навагоднія адукацыйна-забаўляльныя канікулы з “Совушкай”

Дарагія дзеці!

         Набліжаюцца зімовыя канікулы. Запрашаем вас наведаць дзіцячы філіял ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф. Карскага” і цікава правесці вольны час.

У нас вы знойдзеце:

1.     Праграмную літаратуру;

2.     Кніжкі-цацкі;

3.     Гукавыя выданні;

4.     Часопісы.

 

Мы праводзім:

1.     Цікавыя конкурсы;

2.     Літаратурныя святы;

3.     Інтэлектуальныя віктарыны;

4.     Дні нараджэння.

 

Мы прапануем:

1.     Заняткі ў лабараторыях і сэнсарным пакоі Мультыцэнтра “Совушка” (індывідуальныя і групавыя);

2.     Удзел у пасяджэннях аматарскіх аб'яднанняў “Пачытай-ка” і “Равеснік”.

 

Падчас канікул для вас будуць арганізаваны:

1.     Кніжная выстава лепшых выданняў з фонду дзіцячага філіяла “Гараць навагоднія зоркі”;

2.     экскурсія і заняткі ў Мультыцэнтры “Совушка”;

3.     забаўляльнае свята “Сустракаем Новы год”;

4.     гульнёвая праграма “У гасцях у мудрай Савы” (конкурсы, віктарыны, квэст-загадкі);

5.     інтэрактыўна-гульнёвая вандроўка “У госці да кніг”.

Чакаем вас па адрасе: г. Гродна, вул. Савецкая, 25.

Тэл. для даведак і запісу: 60-13-23, 74-07-15.

Государственное учреждение культуры «Гродненская областная научная
библиотека им. Е.Ф.Карского»