наш контактный телефон: 8 (0152)60–13–23
НОВОСТИ И СОБЫТИЯ •    

Фіналісты летняга чытацкага марафона “Лета і кніга − 2020”

RSS
Фіналісты летняга чытацкага марафона “Лета і кніга − 2020”

Фіналісты летняга чытацкага марафона “Лета і кніга − 2020”

06 октября 2020 — 15:41

 

5 кастрычніка ў дзіцячым філіяле Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Я.Ф.Карскага адбылося ўзнагароджане пераможцаў конкурса летняга чытання “Лета і кніга – 2020”.

Конкурс праводзіўся з 1 чэрвеня па 31 жніўня. У ім прымалі ўдзел дашкольнікі, навучэнцы агульнаадукацыйных школ горада Гродна, а таксама іх бацькі. Колькасць канкурсантаў склала больш за 300 чытачоў бібліятэкі! Згодна з умовамі, кожны ўдзельнік павінен быў прачытать не менш 20 кніг, таму фіналісты хутка справіліся з гэтай задачай і пайшлі на сапраўдныя рэкорды. Юныя чытачы атрымалі дыпломы, салодкія пачастункі, цацкі, сувеніры і новыя цікавыя кнігі – каб працягнуць падарожжа ў займальны свет дзіцячай літаратуры.

 

У намінацыі “Самы юны чытач” пераможцамі сталі:

Герасімчук Міраслаў, дашкольнік, 6 гадоў, выхаванец  ДУА “Дзіцячая дашкольная ўстанова № 79 г. Гродна”. За лета Міраслаў прачытаў 95 кніг, сярод якіх значнае месца займаюць выданні з гістарычнай тэматыкай, энцыклапедыіі па тэхніцы і пра жывёльны свет.Кізялевіч Лізавета, вучаніца 1 “Б” класа ДУА “Сярэдняя школа № 8 г. Гродна”. Лізавеце 7 гадоў, і у гэтым годзе дзяўчынка пайшла ў першы клас добра падрыхтаванай, бо яна – чытач са стажам. Летам Ліза прачытала 66 кніг. Кола яе чытацкіх інтарэсаў складаюць творы  мастацкай літаратуры: М. Носава, А  Лінгрэн, С. Нурдквіста, Р. Астэра, А. Барто.

 

Міхайлава Надзея, дашкольніца, 4 гады, выхаванка Школы развіцця ”Бусинка”. Гэта самая маленькая фіналістка конкурса. Калісьці бацькі прывялі Надзею ў бібліятэку, а зараз сама Надзея часцей становіцца ініцыятаркай паходу ў бібліятэку за новымі кніжкамі. Дзякуючы бацькам за лета прачытана 44 кнігі: казкі і казачныя гісторыі пра кацяня Шмяка, цудоўных прынцэс-прыгажунь, каляровага слана Элмера і мноства іншых.

 

Аматары пазнавальнай літаратуры былі ўзнагароджаны ў намінацыі “Юны эрудыт”:

Ягоўдзік Вадзім, вучань 5 “Б” класа ДУА “Гімназія № 6 г. Гродна”.

Чытанне пазнавальнай літаратуры Вадзім “узмацняе” чытаннем прыгодніцкіх гісторый Д. Емца, Ю. Сітнікава, Я. Гаглоева. Хлопчык усебакова эрудзіраваны чытач і гэтым летам прачытаў 61 кнігу.

Дзікевіч Соф’я, вучаніца 3 “Б” класа ДУА “Гродзенская гарадская гімназія”. За лета Соф’я прачытала 45 кніг. Гэта на толькі “дзявочыя” кніжкі – казкі пра чараўніц і фей, але і сур’ёзныя творы пра Вялікую Айчынную вайну.

Кайко Марыя, вучаніца 3 “Г” класа, ДУА “Гімназія № 6  г. Гродна”.

Дзяўчынка прачытала 39 кніг рознай тэматыкі. Але сярод чытацкіх пераваг значнае месца займаюць кнігі пра цмокаў і фантастычных істот: “Як прыручыць цмока”, “Як перахітрыць цмока”, “Як абудзіць цмока”, “Як раззлаваць цмока”, “Як выратаваць цмокаў”.

Чытачы, якія з задавальненнем чытаюць на беларускай мове, былі ўзнагароджаны ў намінацыі “Аматары беларускай літаратуры”:

Сяргей Герман, вучань 3 “Д” класа ДУА “Сярэдняя школа № 28 г. Гродна” і даўні сябра дзіцячага філіяла, чытач са значным стажам. Летам 2020 года Германам прачытана 78 кніг, сярод якіх творы пісьменнікаў Я. Коласа і А. Вольскага, Э. Агняцвет і А. Якімовіча, А. Волкава, С. Міхалкова, Р. Лагеркранц і А. Віньо, а таксама выданні пра знакамітыя месцы і славутасці розных краін свету.

Дамшэль Эмілія, вучаніца 3 “Б” класа  ДУА “Сярэдняя школя № 12 г. Гродна”. Прачытана сёлета 76 кніг, сярод якіх шмат беларускіх народных казак, а такама вершы В. Віткі і З. Бядулі, творы Р. Барадуліна і Я. Жабко.

Козел Таццяна, вучаніца 8 “Б” класа ДУА “Гродзенская гарадская гімназія”. Таццяне 14 гадоў, за лета яна прачытала 55 кніг, у тым ліку і творы В. Карамазава. Чытацкія інтарэсы Таццяны – гэта аповесці пра ўзаемаадносіны падлеткаў, фантастычныя гісторыі і энцыклапедычныя даведнікі.

 

У намінацыі “Лепшы чытач” узнагароджаны юныя гарадзенцы, якія прачыталі найбольшую колькасць кніг:

Козел Мацвей, вучань 2 “Б” класа ДУА “Гродзенская гарадская гімназія”,  − абсалютны пераможца конкурсу летняга чытання. Гэты хлапчук у свае 7 гадоў прачытаў 108 кніг! Мацвей чытае шмат пазнавальнай літаратуры: пра людзей розных прафесій, пра тэхніку і зброю, пра цуды свету.

Ермакова Анастасія, вучаніца 6 “А” класа ДУА “Сярэдняя школа № 8 г. Гродна”. Таксама рэкардсменка па колькасці прачытаных кніг – 106 выданняў. Анастасіі 11 гадоў, і перавагу яна аддае як прыгодніцкай літаратуры, так русскай і беларускай класіцы: Колас і Лужанін, Купала і Баршчэўскі, Пташнікаў і Чорны, а таксама Пушкін, Багамолаў, Купер, Брэдберы, Лондан, Твэн.

Дуброўшчык Анастасія, вучаніца 4 “Б” класа ДУА “Гімназія № 10 г. Гродна”. Колькасць прачытаных летам кніг змяшчае 87 назваў. Анастасія чытае творы і на рускай, і на беларускай мовах.

 

У  намінацыі “Чытаючая сям’я” былі  ўзнагароджаны сем’і,  у якіх культуры чытання адведзена значнае месца.

Сям’я Маскаленка: Алеся, вучаніца 7 “А” класа, і Арцём, вучань 4 “А” класа  ДУА “Сярэдняя школа № 18 г. Гродна”, а таксама Ягор, дашкольнік, і бацькі: Ірына Сяргееўна і Міхаіл Леанідавіч. Агульная колькасць прачытаных Алесяй, Арцёмам і Ягорам кніг – 241.

Сям’я Бяленік: Аляксей, вучань 5 “Г” класа, і Аляксандр, вучань 1 “А” класа ДУА  “Сярэдняя школа № 39 г. Гродна”, а таксама бацькі: Наталля Уладзіміраўна і Юрый Паўлавіч. Хлопцы сям’і Бяленік разам прачыталі 101 кнігу.

Сям’я Кірыенка: Таццяна, вучаніца 3 “Э” класа ДУА “Гімназія № 1 імя Я.Ф.Карскага”, Дзям’ян, дашкольнік, і бацькі: Лілія Аляксандраўна і Дзмітрый Аляксандравіч. Калі палічыць прачытанае на ўсіх – гэта 61 кніга: вершы і казкі, нават дзіцячыя жахі.

 

Калектыў дзіцячага філіяла шчыра віншуе ўсіх удзельнікаў конкурсу “Лета і кніга − 2020” і спадзяецца, што падарожжа ў займальны свет кніг працягнецца з дапамогай цудоўных кніжных фондаў абласной бібліятэкі.

Мы ганарымся вамі, нашы цудоўныя чытачы, і чакаем вас зноў і зноў на вул. Савецкай, 25!


  • IMG_6371
  • IMG_6371
  • IMG_6421
  • IMG_6443
  • IMG_6457
  • IMG_6467

 

 

 

 

Государственное учреждение культуры «Гродненская областная научная
библиотека им. Е.Ф.Карского»