
“Нянудная навука” ў Мультыцэнтры
30 июля 2019 — 09:01
29 ліпеня 2019 года ў Мультыцэнтры “Совушка” адбыўся пазнавальны мультымарафон “Нянудная навука”. Дзякуючы магчымасцям лабараторый інтэрактыўнага цэнтра, хлопчыкі і дзяўчынкі папоўнілі свой багаж ведаў цікавымі і займальнымі фактамі, у тым ліку даведаліся пра асаблівасці паводзін жырафа як аднаго з цікавейшых жыхароў афрыканскай саваны і з незвычайнай птушкай туканам.
Падчас мерапрыемства дзеці пазнаёміліся з навінкамі літаратуры з серыі энцыклапедычных выданняў “Жывёльны свет” на выставе-праглядзе “Летняя вандроўка з кнігай”.
У вясёлай і лёгкай атмасферы гадзіна прайшла вельмі хутка.