
“Папяровы ЦУД”: інфармацыйны мікс для маленькіх чытачоў
04 августа 2022 — 16:31
3 жніўня ў дзіцячым філіяле адбылася сустрэча з навучэнцамі прыватнай установы адукацыі “Школа – тэрыторыя поспеху”. Маленькім гасцям было прапанавана знаёмства з выставай творчых работ “Совушка-SOVA” і інфармацыйны мікс “Папяровы ЦУД”.
Дапытлівыя юныя чытачы гутарылі аб гісторыі ўзнікнення кніг, асаблівасцях друкаваных выданняў, відах сучасных дзіцячых кніг. Дзеці пабывалі ў медыяпадарожжы “Незвычайныя бібліятэкі свету”, узгадалі алфавіт, пагулялі з кніжкамі-пазламі і кніжкамі-панарамкамі, напісалі ліст-піктаграму бацькам.
Сустрэча працягнулася знаёмствам з незвычайнымі раслінамі і канструяваннем у лабараторыі тэхнікі і робататэхнікі “Венерынай валасянкі”.