
Пасяджэнне Гродзенскага гарадскога Савета дэпутатаў на базе бібліятэкі
27 октября 2017 — 09:12
25 кастрычніка на базе ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага” прайшло пасяджэнне Гродзенскага гарадскога Савета дэпутатаў.
Прадстаўнікі дэпутатскага корпуса пазнаёміліся з рэсурсамі і паслугамі галоўнай бібліятэкі вобласці. З задавальненнем яны наведалі Мультыцэнтр “Совушка” і ўпэўніліся ў тым, што праграмнае і тэхнічнае забеспячэнне першага ў Рэспубліцы Беларусь інтэрактыўнага цэнтра навукі і тэхналогій накіравана на павышэнне ў юных гарадзенцаў узроўню адукацыі, раскрыццё творчых здольнасцей, развіццё ведаў і інтарэса да новых адкрыццяў і эксперыментаў.