
Совушка і “Вялікі вясенні FAMILY WEEKEND” у Old City
21 марта 2018 — 14:57
18 сакавіка 2018 года Мультыцэнтр “Совушка” прыняў удзел у мерапрыемстве гродзенскага сямейнага цэнтра Family Club “Вялікі Вясенні FAMILY WEEKEND”, якое адбылося ў памяшканні гандлёвага цэнтра Old City.
Юныя гродзенцы з задавальненнем знаёміліся з “Цудоўнай чыгункай” і лега-цягніком, гулялі з канструктарам “Lego DUPLO”, а іх бацькі цікавіліся працай усіх лабараторый інтэрактыўнага цэнтра навукі і тэхналогій.