
Цікава і пазнавальна – у Мультыцэнтры “Совушка”
У лабараторыі тэхнікі і робататэхнікі, дзеці канструіравалі жырафа. З пачатку яны прачыталі па ролях “Казку пра жырафа Жору” Ірыса Рэвю. Жывёле вельмі хацелася прыносіць карысць, але для гэтага яму патрэбна была прафесія. Хлопчыкі і дзяўчынкі паразважалі праца ў якой сферы дзейнасці найбольш падышла бы яму. Пасля вучні збіралі жырафа з канструктара Lego Wedo Education. І калі механічны жыраф пачаў ківаць галавой – дзеці былі ў захапленні.
У лабараторыі музыкі юныя гарадзенцы вывучалі інструменты сімфанічнага аркестру, у прыватнасці – струнныя. Дзеці находзілі адрозненні паміж імі, спрабавалі іграць на кожным з іх пры дапамозе інтарактыўнага праграмнага забяспячэння, праслухалі сімфанічную казку Сяргея Пракоф’ева “Пеця і воўк”. Вялікую цікавасць выклікалі тэматычныя практыкаванні на планшэтах і midi-клавіятуры.
У другой палове дня, у лабараторыі тэхнікі і робататэхнікі прайшоў індывідуальны занятак па тэме “Маніпулятар”. Дзеці разам з кансультантам абмеркавалі тэму прамысловых робатаў-маніпулятараў, даведаліся, у якіх галінах прамысовасці іх выкарыстоўваюць, а таксама пафантазіравалі на тэму – з якіх жывёл навукоўцы бралі прыклад, калі стваралі робатаў.
Затым з дапамогай канструктараў Lego Wedo Education і спецыяльнай праграмы сканструіравалі і запусцілі маніпулятар, які ўмее сам паварочвацца і пераносіць груз з месца на месца.