
Ты, Беларусь, мая радзіма
У літаратурнае падарожжа па Беларусі разам з супрацоўнікамі дзіцячага філіяла адправіліся падлеткі з прышкольнага аздараўленчага лагера “Тилимилитрямдия” з дзённым знаходжаннем для УА Ленінскага раёна г. Гродна.
Калектыўная гутарка, краязнаўчая віктарына і медыяпрэзентацыя замацавалі веды дзяцей аб багатай гістарычнай і культурнай спадчыне Беларусі, прыродных і архітэктурных скарбах нашай краіны, яе рэках і азёрах.
Пасля прагляду беларускага мультыплікацыйнага фільма паводле казкі “Піліпка-сынок” дзеці абмяркоўвалі асаблівасці беларускай народнай культуры і з цікавасцю знаёміліся з кніжнай выставай-аглядам “Радзіма мая Беларусь”, на якой прысутных чакалі навукова-папулярныя і энцыклапедычныя выданні для дзяцей з фонду абласной бібліятэкі.
Таксама юныя госці наведалі заняткі ў крэатыўнай лабараторыі ЛЕГА і лабараторыі тэхнікі і робататэхнікі, дзе рэалізавалі свае цікавыя праекты для будучыні Беларусі.