
У “Совушкі” няма канікул!
Падчас летніх канікул дзіцячы філіял ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага” запрашае юных чытачоў наведаць Мультыцэнтр “Совушка”.
На працягу ўсіх канікул у бібліятэцы будуць праходзіць вясёлыя і крэатыўныя заняткі, на якія запрашаюцца прышкольныя лагеры гродзенскіх школ і гімназій.
У нас можна пазнаць многа новага і цікавага, пазнаёміцца з рознымі мультымедыйнымі навучальнымі праграмамі, пагуляць у развіваючыя гульні на інтэрактыўных сталах у сэнсарнаым пакоі, наведаць мноства цікавых і пазнавальных мерапрыемстваў.
Юных чытачоў чакаюць гульнёвыя праграмы, віктарыны, конкурсы, літаратурныя гульні, віртуальныя падарожжы, мультпаказы і многае іншае.
Пазнаёміцца з навінкамі літаратуры вы зможаце, наведаўшы выставу кніг “Лета з добрай кнігай!”
Чакаем Вас па адрасе: вул. Савецкая, 25.
Пытанні па тэл.: 60-13-23, 62-03-11.