наш контактный телефон: 8 (0152)60–13–23
НОВОСТИ И СОБЫТИЯ •    

Віншаванкі для любімых матуль

RSS
Віншаванкі для любімых матуль

Віншаванкі для любімых матуль

06 марта 2020 — 10:22

5 сакавіка дзіцячы філіял запрасіў навучэнцаў 4 “А” класа сярэдняй школы № 7 на гадзіну адкрытых майстэрняў, прысвечаную надыходзячаму вясноваму святу – Дню 8 сакавіка. Падчас мерапрыемства дзеці стварылі віншаванкі ў розных тэхніках: пазнаёміліся з мастацтвам выцінанкі і скрапбукінга, атрымалі вопыт стварэння паштоўкі з дапамогай графічнага рэдактара Photoshop.

У кожнага з удзельнікаў атрымалася свая непаўторная паштоўка для любімых і родных жанчын – магчымасць у каторы раз выказаць словы падзякі і любові. Госці набылі зарад станоўчых эмоцый і выдатны настрой.

Акрамя таго, прысутныя пазнаёміліся з выставай “Мы дорым Вам вясну!”, на якой прадстаўлены выданні для дзяўчынак і аб дзяўчынках, творы беларускіх пісьменнікаў пра матуль, энцыклапедычныя выданні і інш. матэрыялы.


  • IMG_6589_1
  • IMG_6599_1
  • IMG_6604_13
  • IMG_6605_1
  • IMG_6611_1

Государственное учреждение культуры «Гродненская областная научная
библиотека им. Е.Ф.Карского»