наш контактный телефон: 8 (0152)60–13–23
НОВОСТИ И СОБЫТИЯ •    

Вучымся гуляючы!

RSS
Вучымся гуляючы!

Вучымся гуляючы!

14 июня 2018 — 14:51
  З пачатку чэрвеня Мультыцэнтр “Совушка” з задавальненнем наведваюць дзеці з прышкольных лагераў г. Гродна. 
  Юныя наведвальнікі ў захапленні ад праграмы “На канікулы – у бібліятэку”, якая прапануе разнастайныя, цікавыя і займальныя заняткі ў бібліятэцы і лабараторыях інтэрактыўнага цэнтра: настольныя гульні, гумарыстычныя і пазнавальныя медыя-віктарыны, знаёмства з кнігамі і часопісамі.
  Напрыклад, 11 чэрвеня хлопчыкі і дзяўчынкі пазнаёміліся з жывёльным светам Беларусі з дапамогай інтэрактыўнай віктарыны, разгадалі красворд “Хатнія жывёлы”, абмяркавалі, у якой “прафесіі” даступнай цяпер, можа працаваць конь. Затым, у Лабараторыі тэхнікі і робататэхнікі стваралі механічную мадэль – робата “Конь” з канструктара Lego WeDo education і запраграмавалі рухі робата. Затым радасна назіралі, як рухаюцца завершаныя імі робаты.
  У Крэатыўнай лабараторыі Лега дзеці, выяўляючы сваю фантазію і творчыя здольнасці, з задавальненнем будавалі “Дом маёй мары”, раней пазнаёміўшыся з цікавымі і маляўніча ілюстраванымі кнігамі, прысвечанымі будовам з усяго сусвету. 
  У лабараторыі для дзяцей юныя гарадзенцы ўявілі сябе ў ролі архітэктараў. Яны з задавальненнем стваралі разнастайныя пабудовы. Разам вырашалі, дзе будзе размешчана крама, бальніца, міліцыя, школа і г.д., затым паўтарылі правілы дарожнага руху, раставілі пешаходныя пераходы і дарожныя знакі.
 
Государственное учреждение культуры «Гродненская областная научная
библиотека им. Е.Ф.Карского»