
Знаёмства з музычнымі інструментамі свету
17 июля 2019 — 14:34
17 ліпеня 2019 года ў аддзеле мастацтва прайшла інфармацыйная гадзіна “ Музычныя інструменты свету” для вучняў прышкольнага лагера СШ №2 г.Гродна.
Дзеці пазнаёміліся з рознымі музычнымі напрамкамі: джаз, блюз, рок, фолк, электронная музыка і інш. Падчас электроннай прэзентацыі вучні пачулі розныя музычныя інструметы і паспрабавалі адгадаць іх па гучанню.
Асаблівую цікавасць выклікалі заняткі ў праграме GarageBand лабараторыі музыкі Мультыцэнтра “Совушка”, дзе ў кожнага была магчымасць стварыць уласную музычную кампазіцыю.